ТАЛАЧЫ́НСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.

Засн. ў 1985, адкрыты ў 2001 у г. Талачын Віцебскай вобл. Пл. экспазіцыі 152 м², больш за 6,7 тыс. экспанатаў асн. фонду, 5 залаў (2002). Сярод экспанатаў знаходкі з археал. раскопак стараж. Друцка, гарадзішча Кісялі-Дымакуры, курганнага могільніка Дроздава; калекцыі манет Рэчы Паспалітай, Расіі; матэрыялы пра падзеі часоў вайны 1812, 1-й сусв. вайны; абарончыя баі, партыз. рух і вызваленне Талачыншчыны ў Вял. Айч. вайну, пра выдатных землякоў. У экспазіцыі старадрукі «Жыціе святых» (1695), «Трэбнік» (1898) і інш., творы жывапісу, прылады працы і побыту сялян 19 — пач. 20 ст., вырабы мясц. майстроў прыкладнога мастацтва.

І.​М.​Пікулік.

т. 15, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)